Летнее оздоровление
Выборы 2018
Туристические маршруты для учащихся
Республиканский центр технического творчества учащихся
Августовский канал
:: ::

2015-2016

06 августа 2015 г.

На Астравеччыне прайшоў Еўрапейскі турнір па баскетболе

31 і 1 жніўня на Астравеччыне адбыўся ХІІ Еўрапейскі баскетбольны турнір літоўскіх аматарскіх каманд Еўропы, у якім прынялі ўдзел баскетбалісты-аматары з Беларусі, Літвы, Германіі, Швецыі, Даніі і Швейцарыі.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў старшыня Астравецкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Сачко, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Станкевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Букель, галоўны спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Сунэлік, старшыня Гервяцкага сельвыканкама Люцыя Лях, саветнік-пасланнік Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томас Біцінас, старшыня міжнароднай грамадскай арганізацыі “Клуб “Гервячай” Альфонсас Аугуліс.

Восем каманд напрацягу двух дзён змагалася за перамогу на спартыўных пляцоўках Рымдзюнскай школы і Гервяцкага фізкультурна-аздараўляльнага комплексу. У выніку пераможцамі еўрапейскага баскетбольнага турніру стала каманда са Швецыі. Зборная каманда Астравецкага і Смаргонскага раёнаў “Зубры” заняла ІІ месца, а ігракі з нямецкага горада Кёльн - Ш месца. У асабістым заліку ў трохачковых кідках лепшым быў ігрок з беларускай каманды Яўген Грэхаў.

Фоторепортаж о турнире можно посмотреть по ссылке (посмотреть).


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел 2015-2016

Выберите язык:
Контакты

8-(015-91)-73481
ostrovec_roo@mail.grodno.by

231201 ул. Октябрьская, 8, г. Островец, Гродненская область
Открыть контакты

Конкурс детского творчества "спасатели глазами детей"
Cоциальный проект «Гордимся, что научили!»
Родителям первоклассников