Летнее оздоровление
Выборы 2018
Туристические маршруты для учащихся
Республиканский центр технического творчества учащихся
Августовский канал
:: ::

Новости

08 июня 2018 г.

Добрай традыцыяй на Астравеччыне стала ўшанаванне медалістаў і пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама педагогаў, якія знайшлі шлях да кожнага дзіцяці і абудзілі ў іх смагу ведаў, і правядзення раённай цэрымоніі узнагароджвання «Трыумф розума і таланта». Калі ёсць такія таленавітыя дзеці, як вучні устаноў адукацыі Астравецкага раёна – старанныя, якія спазналі смак спаборніцтва і перамогі, можна быць спакойным за будучыню нашай малой радзімы і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Яны абавязкова даб'юцца поспеху на любым грамадска значным попрышчы і павядуць за сабой іншых! Мы ўскладаем вялікія надзеі на творчы патэнцыял падрастаючага пакалення!

         Словы падзякі з вуснаў старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэту былі адрасаваны і педагогам, якія аддана і старанна працуюць штодня і сеюць добрае і разумнае.

         Адораная моладзь – наш залаты фонд. Іх дасягненні – наша агульная радасць. Няхай разам з поспехамі дзяцей кожны бацькоўскі дом напаўняецца шчасцем, а сэрца гонарам за іх.

         І мы ўпэўнены, што менавіта ў год святкавання 550-годдзя горада Астраўца, бясконцая семесная праца бацькоў і педагогаў і імкненне да ведаў нашых дзяцей стануць залогам перспектыўнага і паспяховага развіцця нашага рэгіёна.




Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости

Выберите язык:
Контакты

8-(015-91)-73481
ostrovec_roo@mail.grodno.by

231201 ул. Октябрьская, 8, г. Островец, Гродненская область
Открыть контакты

Конкурс детского творчества "спасатели глазами детей"
Cоциальный проект «Гордимся, что научили!»
Родителям первоклассников