У рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў праведзены раённы конкурс тэатральных калектываў "Скарбніца". Памяці сваім землякам-аднавяскоўцам, ветэранам, радавым вялікай вайны і вялікай Перамогі прысвяцілі сваё выступленне вучні Варнянскіх яслей-сада - сярэдняй школы, п'есу А.Дудурава "Радавыя".