"Беларусь - это мы"
Туристические маршруты для учащихся
Республиканский центр технического творчества учащихся
Августовский канал
Республиканская приемная Национальной комиссии по правам ребёнка
Абитуриенту- 2021

Первокласснику

Первый раз в первый класс!Первый раз в первый класс

Телефон доверия
Детская телефонная линия
:: ::

Новости

22 февраля 2021 г.

Сярод педагогаў і навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Варонскі дзіцячы сад-пачатковая школа” знойдзецца многа прыхільнікаў рэспубліканскага тэлепраекта інтэлектуальнага шоу “Я знаю!”, якое трансліруецца на айчынным тэлебачанні. Падчас абмеркавання плана правядзення дэкады беларускай мовы  ўзнікла ідэя правесці 18 лютага інтэлектуальную  гульню “Я ведаю!” на беларускай мове ва ўстанове. Структура гульні ў поўнай меры адпавядала тэлевізійнаму праекту,  сцэнарый, пытанні, афармленне падрыхтавала  Галіна Мечыславаўна Лагуцік, класны кіраўнік 3 класа, дарэчы, і ўдзельнікамі гульні сталі вучні 3 класа. 5 хлопчыкаў і дзяўчынак змагаліся за ганаровае званне пераможцы шоу. Варта адзначыць, што было падрыхтавана 42 займальныя і крэатыўныя заданні, выкарыстоўваліся алімпіядныя заданні, для рашэння якіх спатрэбіліся не толькі веды школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць. Уся гульня праходзіла на беларускай мове, а атмасфера правядзеня была максімальна прыбліжана да тэлевізійнай: пытанні на экране, музыка, таймер і саветнікі, якія сачылі за адказамі ўдзельнікаў, агучвалі вынікі пасля кожнага тура.

Па выніках гульні пераможцам аказалася Ашоўская Марта, яна набрала 47 балаў. З самага пачатку разлічваў на перамогу паўфіналіст Кісель Эрык, у яго 31 бал. З добрым багажом ведаў  дайшла да паўфінальнага тура Альшэўская Ангеліна з вынікам у 29 балаў, на жаль, дзяўчынцы не хапіла ўпэўненасці змагацца далей. Хваляваліся не толькі ўдзельнікі, але і гледачы, вучні 3,4 класаў. Многія актыўна прапаноўвалі варыянты сваіх адказаў, аднак, правільных было няшмат. Без адказу засталіся пытанні пра драўніну, якую выкарыстоўваюць для вырабу запалак; пра прадукт харчавання, які бывае пастэрызаваны, ультрапастэрызаваны, топлены; пра месяц, калі цвіце ландыш і некаторыя іншыя.

І хаця на ўдзел у тэлевізійным праекце “Я знаю!” нашым навучэнцам прэтэндаваць рана, аднак першы каменчык у гэты падмурак ужо закладзены.

 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости

Начальник отдела образования
Землякова Оксана Анатольевна
Контакты

8-(015-91)-73481
ostrovec_roo@mail.grodno.by

231201 ул. Октябрьская, 8, г. Островец, Гродненская область
Открыть контакты

Выберите язык:
Конкурс детского творчества "спасатели глазами детей"
Cоциальный проект «Гордимся, что научили!»
Беларусь помнит
«Национальный детский технопарк»