Экскурсійна-краязнаўчая работа неад’емны складальнік грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Таму на вясновых канікулах для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Нывучальна-педагагічны комплекс Варонскі дзіцячы сад-пачатковая школа” і была спланавана экскурсія ў вёску Наносы Мядзельскага раёна, якая з дзвюх старон амываецца водамі возера Нарач. Там размешчаны этнакультурны комплекс “Наносы. Адпачынак”. Комплекс адлюстроўвае побыт беларускай вескі 19 стагоддзя. Мяшчанскі, абшчынны і сялянскія дамы, тарговая плошча прымушаюць узгадаць гісторыю нашага народа, пагрузіцца ў тыя часы.
Нягледзячы на шэрае надвор'е, у наведвальнікаў засталіся самыя станоўчыя эмоцыі! Мясцовы каларыт зачараваў сваёй казачнасцю, здаваллася, што “машына часу” перанесла ў далёкае мінулае, якое бачылі толькі на малюнках або відэа. Школьнікі ўбачылі, як працуе вадзяны млын, даведаліся, як у даўніну выпякалі хлеб, мелі магчымасць паспрабаваць на смак. Эмоцыі дзяцей гаварылі пра тое, што смачнейшага хлеба ў жыцці не елі! На тэрыторыі маецца ўласная канюшня. Коні прыцягваюць да сябе сваім статным выглядам і вялізнымі добрымі вачыма. Для дзяцей было арганізавана коннае шоу, якое не пакінула нікога абыякавым.
Музей рарытэтных аўтамабіляў уразіў наведвальнікаў легендарнымі рэтра-аўта. Упершыню дзеці даведаліся пра аўтамабіль “Чайка”, убачылі аўтамабіль Вялікай Айчыннай вайны “ГАЗ-69”, а таксама аўто з кінакамедыі “Прыгоды Шурыка” СМЗ С-3А.
Сення не кожны школьнік зможа адказаць на пытанне “Што такое самавар?”, а раней самавар з’яўляўся паказчыкам дабрабыту сям’і і меўся амаль у кожнай гаспадыні. У музеі самавараў, што ў Наносах, іх налічваецца больш за пяцьсот экземпляраў. Самы вялікі самавар вышынёй больш за два метры, а самы маленькі менш каробачкі для запалак. Гарбата, якая была заварана ў самавары і хлеб з мясцовай пякарні былі непараўнальна смачнымі і прыйшліся па душы хлопчыкам і дзяўчынкам.
Аб усім не раскажаш ...., у гэтай казцы трэба пабыць самому !!! Дзеці наогул не хацелі ад'яжджаць. Абавязкова раім пабываць там і акунуцца ў гэтую казку.