Целевой приём по педагогических специальностях в 2022 году
Славянский базар в Витебске 2022
Лето 2022
"Беларусь - это мы"
Республиканский центр технического творчества учащихся
Республиканская приемная Национальной комиссии по правам ребёнка
Абитуриенту- 2021

Первокласснику

Первый раз в первый класс!Первый раз в первый класс

:: ::

Новости

   Такія каштоўнасці, як мір, спакой, любоў і павага да Радзімы, жаданне вывучаць і праслаўляць родны край, павінны засвойвацца з маленства.

       Напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці – у дзіцячым садзе Варнянскага НПК прайшоў тэматычны тыдзень “Беларусь мая сінявокая”, мерапрыемствы ў межах якога былі накіраваны на фарміраванне ў дзяцей уяўленняў пра Беларусь, як дзяржаву, пра родны край, пра беларускі народ, яго традыцыі, культуру і нацыянальныя здабыткі. Тыдзень праходзіў пад дэвізам:

                   Любім Беларусь усе,

                   Вывучаем мы яе.

                   Ад нядзелі да суботы

                   Вось таму мы патрыёты!

    Дашкольнікі на працягу тыдня даведаліся пра гісторыю святкавання Дня Незалежнасці ў Беларусі, ажыццявілі пешыя экскурсіі па родным краі, пазнаёміліся з шэрагам беларускіх народных гульняў. Цэнтральнае ж месца падчас святкавання Дня Незалежнасці ў садку заняло музычна-забаўляльнае свята “Беларусь – мая Радзіма”, якое пачалося з спявання гімна Рэспублікі Беларусь і падняцця сцяга на пляцоўцы каля ўстановы адукацыі. Прадоўжылася свята ў музычнай зале, дзе дзеці чыталі вершы пра Радзіму, спявалі песні пра родны край, выконвалі беларускія танцы, гулялі ў нацыянальныя забавы. Дзеці старшай групы на музычных інструментах выканалі беларускую народную мелодыю “Саўка ды Грышка”.

   Свята, як і ўвесь тыдзень, прайшло ў атмасферы урачыстасці і добразычлівасці. Вельмі хочацца, каб выхаванцы выраслі годнымі і сапраўднымі грамадзянамі беларускай зямлі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости

Начальник отдела образования
Землякова Оксана Анатольевна
Конкурс детского творчества "спасатели глазами детей"
Cоциальный проект «Гордимся, что научили!»
Беларусь помнит
«Национальный детский технопарк»